Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ці ведаеце вы "Erlkönіg" Шуберта? — спытаў Рудзін.

— Ведае, ведае! — падхапіла Дарья Міхайлаўна. — Сядайце, Constantіn... А вы любіце музыку, Дзімітры Нікалаіч?

Рудзін толькі нахіліў крыху галаву і правёў рукой па валасах, як-бы рыхтуючыся слухаць... Пандалеўскі зайграў.

Наталья стала каля фартэп'яна проста насупраць Рудзіна. З першым гукам твар яго прыняў прыгожы выгляд. Яго цёмнасінія вочы паволі блукалі, зрэдка спыняючыся на Натальі. Пандалеўскі скончыў.

Рудзін нічога не сказаў і падышоў да адчыненага акна. Душыстая імгла ляжала мяккім велюмам над садам; дрымотнай свежасцю дыхалі блізкія дрэвы. Зоркі ціха гарэлі. Летняя ноч і галубілася і галубіла. Рудзін зірнуў у цёмны сад — і абярнуўся.

— Гэтая музыка і гэтая ноч, — загаварыў ён: — нагадалі мне маё студэнцкае жыццё ў Германіі: нашы сходкі, нашы серанады...

— А вы былі ў Германіі? — спытала Дар'я Міхайлаўна.

— Я правёў год у Гейдельбергу і каля года ў Берліне.

— І адзяваліся студэнтам? Кажуць, яны там неяк асабліва адзяюцца.

— У Гейдэльбергу я насіў вялізныя боты са шпорамі і венгерку з шнуркамі, і валасы вырасціў да самых плеч... У Берліне студэнты адзяюцца, як усе людзі.

— Раскажыце нам што-небудзь з вашага студэнцкага жыцця, — прамовіла Александра Паўлаўна.

Рудзін пачаў расказваць. Расказваў ён не зусім