Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

варыла абыякава, слухала безуважна; але Рудзін вельмі добра разумеў, што яна захаплялася іх, амаль што не лесціла яму. Нездарма-ж яна на ладзіла гэтае ранішняе спатканне, нездарма апранулася проста, але тонка, à la m-me Récamіer![1] Прынамсі, Дар'я Міхайлаўна неўзабаве перастала яго распытваць: яна пачала яму расказваць пра сябе, пра сваю маладосць, пра людзей, з якімі яна вадзілася. Рудзін з спачуваннем слухаў яе размаўленні, хаця — дзіўная рэч! — пра якую-б асобу ні загаварыла Дар'я Міхайлаўна, на першым плане заставалася ўсё-такі яна, яна адна, а тая асоба неяк скрадвалася і знікала. Але Рудзін даведаўся ў падрабязнасцях, што менавіта Дар'я Міхайлаўна гаварыла якомусьці вядомаму саноўніку, які яна мела ўплыў на якогасьці славутага паэта. Мяркуючы па расказах Дар'і Міхайлаўны, можна было падумаць, што ўсе выдатныя людзі апошняга дваццаціпяцігоддзя толькі пра тое і марылі, як-бы пабачыцца з ёю, як-бы заслужыць яе пашану. Яна гаварыла пра іх проста, без асаблівых захапленняў і пахвал, як пра сваіх, называючы іншых дзівакамі. Яна гаварыла пра іх, і, як багатая аправа вакол дарагога камня, імёны іх клаліся бліскучым абрамленнем вакол галоўнага імя — вакол імя Дар'і Міхайлаўны.

А Рудзін слухаў, пакурваў папяроску і маўчаў, толькі зрэдка ўстаўляючы ў размову балбатлівай барыні кароткія заўвагі. Ён умеў і любіў гаварыць; весці гутарку было не па ім; але ён умеў таксама слухаць. Кожны, каго ён толькі не запужваў спачатку, даверліва распускаўся ў яго прысутнасці: так ахвотна і з спачуваннем сачыў ён за ніццю чужога расказу. У ім было шмат

  1. У стылі мадам Рэкам'е (фр.).