Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

калькі разоў прымалася ахаць і здзіўляцца незвычайнаму розуму Рудзіна. Валынцэў згаджаўся з ёю, аднак заўважыў, што ён часам выказваецца крыху цёмна... гэта значыць не зусім зразумела, дадаў ён, жадаючы, мабыць, растлумачыць сваю думку; але твар яго азмрочыўся і зрок, накіраваны ў куток карэты, здаваўся яшчэ больш засмучаным.

Пандалеўскі, кладучыся спаць і здымаючы свае вышытыя шоўкам падцяжкі, праказаў уголас: "Вельмі спрытны чалавек!" і раптам, сурова зірнуўшы на свайго казачка-камердынера. загадаў яму выйсці. Басістаў цэлую ноч не спаў і не распранаўся, ён да самай раніцы ўсё пісаў ліст да аднаго свайго таварыша ў Маскву; а Наталья хоць і распранулася, і лягла ў пасцель, але таксама ні на хвіліну не заснула і нават не звяла вачэй. Падпёршы галаву рукою, яна глядзела зіркліва у цемнату; ліхаманкава біліся яе жылы, і цяжкі ўздых часта ўзнімаў яе грудзі.

IV

На другую раніцу, Рудзін толькі што паспеў апрануцца, як да яго з'явіўся чалавек ад Дар'і Міхайлаўны з запрашэннем прыйсці да яе ў габінет і адведаць з ёю чаю. Рудзін застаў яе адну. Яна вельмі ласкава з ім прывіталася, запыталася, ці добра ён правёў ноч, сама наліла яму шклянку чаю, спытала нават, ці досыць цукру, прапанавала яму папяроску і разы два зноў паўтарыла, што здзіўляецца, як яна дано з ім не пазнаёмілася. Рудзін сеў было некалькі воддаль, але Дар'я Міхайлаўна паказала яму на невялікае патэ, стаяўшае каля яе крэсла, і, злёгку нахіліўшыся ў яго бок, пачала распытваць яго аб яго сям'і, аб яго намерах і меркаваннях. Дар'я Міхайлаўна га-