нядобрае... але толькі ён мучыўся, як ні ўгаварваў сам сябе.
Калі ён увайшоў да сваёй сястры, у яе сядзеў Лежнёў.
— Чаму-ж ты так рана звярнуўся? — спытала Александра Паўлаўна.
— Так! Надакучыла.
— Рудзін там?
— Там.
Валынцэў кінуў шапку і сеў.
Александра Паўлаўна жвава звярнулася да яго.
— Будзь ласкавы, Сярожа, памажы мне пераканаць гэтага ўпартага чалавека (яна паказала на Лежнёва) у тым, што Рудзін незвычайна разумны і красамоўны.
Валынцэў прамычэў нешта.
— Ды я ніколькі з вамі не спрачаюся, — пачаў Лежнеу: — я не сумняваюся у розуме і красамоўстве п. Рудзіна; я кажу толькі, што ён мне не падабаецца.
— А ты яго хіба бачыў? — спытаў Валынцэў.
— Бачыў сёння раніцой, у Дар'і Міхайлаўны. Ён-жа ў яе цяпер вялікім візірам. Прыдзе час, яна і з ім развітаецца — яна з адным Пандалеўскім ніколі не развітаецца, — але цяпер ён пануе. Бачыў яго, як-жа! Ён сядзіць — а яна мяне яму паказвае: глядзіце, моў, людзі добрыя, якія ў вас водзяцца дзівакі. Я не заводскі конь — да вывадкі не прывыкшы. Я ўзяў, ды паехаў.
— Ды навошта ты быў у яе?
— Па размежаванню; ды гэта глупства: ей проста хацелася паглядзець на маю фізіяномію. Барыня — вядома!
Вас абражае яго перавага — вось што! — горача загаварыла Александра Паўлаўна: — вось што вы яму дараваць не можаце. А я ўпэўнена, што,