Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апрача розуму, у яго і сэрца павінна быць добрае. Вы зірніце на яго вочы, калі êн...

— "Аб чэснасці высокай гаворыць..." — падхапіў Лежнёў.

— Вы мяне расстроіце, і я заплачу. Я ад душы шкадую, што не паехала да Дар'і Міхайлаўны і засталася з вамі. Вы гэтага не варты. Досыць вам дражніць мяне, — дадала яна жаласлівым голасам. — Вы лепей раскажыце мне пра яго маладосць.

— Пра маладосць Рудзіна?

— Ну, так. Вы-ж мне сказалі, што добра яго ведаеце і даўно з ім знаёмы.

Лежнёў устаў і прайшоўся па пакоі.

— Так, — пачаў ён: — я яго добра ведаю. Вы хочаце, каб я расказаў вам яго маладосць? Калі ласка. Радзіўся ён у Т...ве ад бедных памешчыкаў. Бацька яго неўзабаве памёр. Ён застаўся адзін у мацеры. Яна была жанчына дабрэйшая і любіла яго страшэнна. Талакном адным кармілася і ўсе, якія былі ў яе, грошы аддавала на яго. Атрымаў ён сваё выхаванне ў Маскве, спачатку за кошт нейкага дзядзі, а потым, калі ён падрос і апярыўся, за кошт аднаго багатага князька, з якім знюхаўся... Ну, прабачце, не буду... з якім здружыўся. Потым ён паступіў ва універсітэт. Ва універсітэце я пазнаў яго і сышоўся з ім вельмі блізка. Пра наша тагачаснае жыццё-быццё я раскажу вам як-небудзь пасля. Цяпер не магу. Потым ён выехаў за-граніцу...

Лежнеў усе хадзіў па пакоі. Александра Паўлаўна зрокам сачыла за ім.

— З-за граніцы, — гаварыў ён далей, — Рудзін пісаў да сваёй мацеры надзвычай рэдка, і наведаў яе ўсяго адзін раз, дзён на дзесяць... Старэнькая і памерла без яго, на чужых руках, але да самай смерці не зводзіла вачэй з яго партрэта. Я да яе