Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дар'і Міхайлаўны пакараліся капрызам Рудзіна: малейшыя яго жаданні выконваліся. Парадак дзённых заняткаў ад яго залежаў. Ніводная раrtie de plaisir[1] не абыходзілася без яго. Аднак, ён невялікі быў ахвотнік раптоўных паездак і выдумак і ўдзельнічаў у іх, як дарослыя ў дзіцячых гульнях, з ласкавым і злёгку нуднаватым спачуваннем. Але ён утыкаўся ўсюды: размаўляў з Дар'яй Міхайлаўнай аб мерапрыемствах па маёнтку, аб выхаванні дзяцей, аб гаспадарцы, наогул, аб справах; выслухоўваў яе меркаванні, не грэбаваў нават дробязямі, прапаноўваў рэформы і ператварэнні. Дар'я Міхайлаўна захаплялася імі на словах — і толькі. У справе гаспадаркі яна трымалася парады свайго кіраўніка, стараватага аднавокага украінца, дабрадушнага і спрытнага махляра. — "Старэнькае — сыценька, маладзенькае худзенька", часта гаварыў ён, спакойна ухмыляю чыся і падміргваючы сваім адзіным вокам.

Пасля самой Дар'і Міхайлаўны Рудзін ні з кім так часта і так доўга не гутарыў, як з Натальей. Ён цішком даваў ёй кнігі, давяраў ёй свае планы, чытаў ёй першыя старонкі будучых артыкулаў твораў. — Сэнс іх часта заставаўся недаступным для Натальі. Аднак, Рудзін, здавалася, і не дужа непакоіўся пра тое, каб яна яго разумела, — абы слухала яго. Блізкасць яго з Натальей была не зусім да спадобы Дар'і Міхайлаўне. "Але, — думала яна, — няхай яна з ім пагутарыць у вёсцы. Яна забаўляе яго, як дзяўчынка. Бяды вялікай няма, а яна ўсё-такі паразумнее... у Пецербургу я гэта ўсё перамяню..."

Дар'я Міхайлаўна памылялася. Не як дзяўчынка гутарыла Наталья з Рудзіным: яна прагна слу-

  1. Вясёлая пагулянка (фр.).