Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хала яго размовы, яна старалася зразумець іх значэнне; яна давярала яму свае думкі, свае сумненні; ён быў яе настаўнікам, яе правадыром. Пакуль — адна галава ў яе кіпела... але маладая галава нядоўга кіпіць адна. Якія салодкія імкненні перажывала Наталья, калі, бывала, у садзе, на лавачцы, у лёгкім празрыстым ценю ясеня Рудзін пачне чытаць ёй гётэўскага Фауста, Гофмана, альбо Лісты Бетыны, альбо Наваліса, безупынна слыняючыся і растлумачваючы тое, што ёй здавалася цёмным! Яна па-нямецку гаварыла дрэнна, як амаль усе нашы паненкі, але разумела добра, а Рудзін быў увесь аддаўшыся германскай паэзіі, германскаму рамантызму і філасофіі, і вабіў яе за сабою ў тыя запаветныя краіны. Невядомыя, прыгожыя адкрываліся яны перад яе ўважлівым зрокам; з старонак кнігі, якую Рудзін трымаў у руках, дзіўныя вобразы, новыя, светлыя думкі так і ліліся звонкімі струменямі ёй у душу, і ў сэрцы яе, узрушаным высокай радасцю вялікіх адчуванняў, ціха ўспыхвала і распальвалася святая іскра захаплення...

— Скажыце, Дзімітры Нікалаіч, — пачала яна аднойчы, седзячы каля акна за пяльцамі: — вы-ж на зіму паедзеце у Пецербург?

— Не ведаю, — адказаў Рудзін, апускаючы на калені кнігу, якую перагортваў: — калі збяруся з сродкамі, паеду.

Ён гаварыў вяла: ён адчуваў зморанасць і бяздзейнічаў ад самай раніцы.

— Мне здаецца, як вам не знайсці сродкаў?

Рудзін пакачаў галавою.

— Вам так здаецца!

І ён значна зірнуў у бок.

Наталья хацела была нешта сказаць і сутрымалася.

— Паглядзіце, — пачаў Рудзін, і паказаў ёй ру-