Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Наталья нічога не адказала.

"Што гэта азначае?" падумала яна.

Рудзін пастаяў, устрахнуў валасамі і адышоў.

А Наталья пайшла да сябе ў пакой. Доўга сядзела яна ў недаўменні на сваім ложку, доўга раздумвала над апошнімі словамі Рудзіна і раптам сціснула рукі і горка заплакала. Пра што яна плакала — бог ведае! Яна сама не ведала, чаму ў яе так раптоўна паліліся слёзы. Яна выцірала іх, а яны беглі зноў, як вада з даўно перапоўненай крыніцы.

* * *

У той-жа самы дзень і ў Александры Паўлаўны адбывалася гутарка пра Рудзіна з Лежневым. Спачатку ён усё адмоўчваўся; але яна наважылася дабіцца толку:

— Я бачу, — сказала яна яму: — вам Дзімітры Нікалаіч, па-ранейшаму, не падабаецца. Я знарок да гэтага часу вас не распытвала; але вы ужо цяпер паспелі пераканацца ці адбылася ў ім перамена, і я хачу ведаць, чаму ён вам не падабаецца.

— Калі ласка, — адказаў з звычайнай флегмай, Лежнеў: — калі вам ужо так хочацца; толькі, глядзіце, не злуйцеся...

— Ну, пачынайце, пачынайце.

— І дайце мне выказаць усё да канца.

— Калі ласка, калі ласка, пачынайце.

— Такім чынам-с, — пачаў Лежнёў, павольна апускаючыся на канапу: — скажу вам, мне Рудзін, сапраўды, не падабаецца. Ён разумны чалавек...

— А то-ж!

— Ён надзвычай разумны чалавек, хаця па сутнасці пусты...

— Гэта лёгка сказаць!

— Хаця па сутнасці пусты, — паўтарыў Лежнеў: —