Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але гэта яшчэ не бяда: усе мы пустыя людзі. Я нават не вінавачу яго, што ён дэспат у душы, лянівы, невялікі знаўца...

Александра Паўлаўна ўсплёснула рукамі.

— Невялікі знаўца! Рудзін! — усклікнула яна.

— Невялікі знаўца, — тым-жа самым голасам паўтарыў Лежнёў: — любіць пажыць за чужы кошт, разыгрывае ролю, і гэтак далей... гэта ўсё зусім звычайна. Але дрэнна тое, што ён халодны, як лёд.

— Ён, гэта палкая душа, халодны! — перапыніла Александра Паўлаўна.

— Так, халодны, як лёд, і ведае гэта, і прыкідваецца палкім. Дрэнна тое, — не пераставаў Лежнеў, паступова ажыўляючыся: — што ён іграе небяспечную ігру, — небяспечную не для яго, зразумела; сам капейкі, валаска не ставіць на карту, — а іншыя стаўляюць душу...

— Пра каго, што вы кажаце? Я вас не разумею, — праказала Александра Паўлаўна.

— Дрэнна тое, што ён несумленны. Ён-жа разумны чалавек: павінен-жа ён ведаць цану сваім словам, — а вымаўляе іх так, нібыта яны яму што-небудзь каштуюць... Бясспрэчна, ён красамоўны: толькі красамоўства яго не рускае. Ды і, нарэшце, прыгожа гаварыць да твару юнаку, а ў яго ўзросце сорамна пацяшацца шумам уласных размоў, сорамна задавацца!

— Мне здаецца, Міхайла Міхайлыч, для слухача ўсё роўна, задаецеся вы ці не...

— Выбачайце, Александра Паўлаўна, не ўсё роўна. Іншы скажа мне слова, мяне ўсяго пройме, другі тое ж самае слова скажа, альбо яшчэ прытажей, — я і вухам не крану. Чаму гэта?

— Гэта значыць вы не кранеце, — перапыніла Александра Паўлаўна.

— Так, не крану, — адказаў Лежнёў: — хаця, можа