Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быць, у мяне і вялікія вушы. Справа ў тым, што словы Рудзіна так і застаюцца словамі, і ніколі не будуць учынкам, — а тым часам, гэтыя самыя словы могуць засмуціць, згубіць маладое сэрца.

— Ды пра каго, пра каго вы кажаце, Міхайла Мıхайлыч?

Лежнёў спыніўся.

— Вы жадаеце ведаць, пра каго я кажу? Пра Наталью Алексееўну.

Александра Паўлаўна збянтэжылася на момант, але зараз жа ўсміхнулася.

— Злітуйцеся, пачала яна: — якія ў вас заўсёды дзівацкія думкі! Наталья яшчэ дзіця; ды, нарэшце, калі б што-небудзь і было, няўжо вы думаеце, што Дар'я Міхайлаўна...

— Дар'я Міхайлаўна, па-першае, эгаістка і жыве для сябе: а па-другое, яна так упэўнена ў сваім уменні выхоўваць дзяцей, што яна і не падумае непакоіцца пра іх. Фі! як можна! адзін жэст, адзін ганарлівы зірк — і ўсё пойдзе, як па пісанаму. Вось што думае гэтая паня, якая і мецанаткай сябе выабражае, і разумніцай, і бог ведае чым, а на справе яна больш нічога, як свецкая бабуля. А Наталья не дзіця: яна, паверце, часцей і глыбей раздумвае, як мы з вамі. І трэба-ж, каб такая сумленная, палкая і гарачая натура наткнулася на такога актора, на такую какетку! Аднак, і гэта звычайная рэч.

— Какетка! Гэта вы яго называеце какеткай?

— Вядома, яго... Ну, скажыце самі, Александра Паўлаўна, што за роля яго ў Дар'і Міхайлаўны? Быць ідалам, аракулам у доме, утыкацца ў распараджэнні, у сямейныя плёткі і дробязі, — няўжо гэта прыстойна мужчыне,

Александра Паўлаўна з здзіўленнем паглядзела Лежнёву ў твар.