Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што-ж было асаблівае ў гэтым Пакорскім? — спытала Александра Паўлаўна.

— Як вам сказаць? Паэзія і праўда — вось што вабіла ўсіх да яго. З розумам ясным, абшырным, ён быў слаўны і забаўны, як дзіця. У мяне да гэтага часу звініць у вушах яго светлы смех, і тым часам ён

"Пылал полуночной лампадой
Перед святынею добра...."

Так сказаў пра яго адзін крыху вар'ят і дабрэйшы паэт нашага гуртка.

— А як ён гаварыў? — спытала зноў Александра Паўлаўна.

— Ён гаварыў добра, калі быў у гумары, але не здзіўляюча. Рудзін і тады ў дваццаць разоў быў красамоўней за яго.

Лежнёў астанавіўся і скрыжаваў рукі.

— Пакорскі і Рудзін не былі падобны адзін да аднаго. У Рудзіна было значна больш бляску і траскатні, болей фраз і, мабыць, болей энтузіязма. Ён здаваўся значна таленавіцей за Пакорскага, а на справе ён быў бядняк у параўнанні з ім. Рудзін дасканала развіваў любую думку, спрачаўся па-майстэрску; але думкі яго з'яўляліся не ў яго галаве: ён браў іх у іншых, асабліва ў Пакорскага. Пакорскі быў на выгляд ціхі і мяккі, нават слабы — і любіў жанчын да вар'яцтва, любіў пагуляць, але і крыўды нікому не спусціў-бы. Рудзін здаваўся поўны агню, адвагі, жыцця, а ў душы быў халодны і амаль што нясмелы, пакуль не закраналі яго самалюбства: тут ён на сцены лез. Ён усялякім чынам стараўся пакарыць сабе людзей, але пакараў ён іх у імя агульных асноў і ідей, і, сапраўды, меў моцны ўплыў на шмат каго. Праўда, ніхто яго не любіў; адзін я, мабыць,