Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прывязаўся да яго. Яго прыгнёт цярпелі... Пакорскаму ўсе аддаваліся самі сабой. Але Рудзін ніколі не адмаўляўся разважаць і спрачацца з першым сустрэчным... Ён не вельмі шмат прачытаў кніг, але ва ўсякім выпадку значна больш, як Пакорскі і як усе мы; да таго-ж розум мей сістэматычны, памяць аграмадную, а гэта-ж якраз і дзейнічае на моладзь! Ёй вывады падавай, перспектывы, хоць няправільныя, але перспектывы! Зусім добрасумленны чалавек на гэта няздатны. Паспрабуйце сказаць моладзі, што вы не можаце даць ёй поўнай ісціны, бо самі не ўладаеце ёю... Моладзь вас і слухаць не будзе. Але ашукаць яе вы таксама не можаце. Трэба, каб вы самі хоць напалову верылі, што ўладаеце ісцінай... Таму-ж Рудзін і ўздзейнічаў так моцна на нашага брата. Бачыце, я вам зараз сказаў, што ён прачытаў не багата, але чытаў ён філасофскія кнігі, і галава ў яго была такая, што ён зараз-жа з прачытанага ўспрыймаў усё агульнае, браўся за самы корань рэчы, і ўжо потым праводзіў ад яго ва ўсе бакі светлыя, правільныя ніці думак, адкрываў духоўныя перспектывы. Наш гурток складаўся тады, кажучы праўду, з хлапчукоў — і недавучаных хлапчукоў. Філасофія, мастацтва, навука, самое жыццë — усё гэта для нас былі адны словы, амаль што нават паняцці, прывабныя, прыгожыя, але раскіданыя, раз'яднаныя. Агульнай сувязі іх. гэтых паняццяў, агульнага закона сусветнага мы не ўсведамлялі, не адчувалі, хаця няясна размаўлялі пра яго, прагнулі ўявіць яго сабе. Слухаючы Рудзіна, нам упершыню здалося, што мы нарэшце ўхапілі яе, гэтую агульную сувязь, што паднялася нарэшце заслона! Дапусцім, ён гаварыў не сваё — толькі бяды! Але стройны парадак усяляўся ва ўсё, што мы ведалі, усё раскіданае нечакана злу-