Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якімі ўліваюцца ў душу ўражаньні яснага, бліскучага колернага сьвятла. Хто можа сказаць, якая часьць нашага духовага складу залежыць ад адчуваньняў сьвятла?

Чалавек — адно колачка ў бясконцым ланцугу жыцьця, якое цягнецца праз яго з глыбіні мінулага да бесканечнае будучыны. І вось, у адным з гэткіх колачкаў, у сьляпым хлопчыку, фатальная выпадковасьць зачыніла гэтыя вокны: жыцьцё павінна прайсьці ўсё ў цемнаце. Але ці значыць гэта, што ў яго душы парваліся навекі тыя струны, якімі душа адгукваецца на сьветлавыя ўражаньні? Не, і цераз гэтае цёмнае істнаваньне павінна была працягнуцца і перадацца чародным пакаленьням унутраная ўспрыймальнасьць да сьвятла. Яго душа была поўная чалавечая душа, з усімі яе здольнасьцямі, а дзеля таго, што кожная здольнасьць носіць у самой сабе імкненьне да задаволеньня, дык і ў цёмнай хлопчыкавай душы жыло няўпыннае імкненьне да сьвятла.

Някранутымі ляжалі недзе ў таямнічай глыбіні адтрыманыя, як спадчына, і драмаўшыя ў няясным істнаваньні „магчымасьцяў“, сілы, з першым сьветлым променем гатовыя падняцца яму насустрэчу. Але вокны астаюцца зачыненымі: хлопчыкаў лёс вырашаны: яму ня ўбачыць ніколі гэтага променя, яго жыцьцё ўсё прайдзе ў цемнаце!

І цемната гэтая была поўная прыяваў.

Калі-б жыцьцё дзіцяці праходзіла сярод бяды і гора, дык гэта мо’ адцягнула-б яго думку да вонкавых прычынаў пакуты. Але блізкія людзі адсунулі ад яго ўсё, што магло-б яго квяліць. Яму даставілі поўную спакойнасьць і цішыню, і цяпер сама цішыня, панаваўшая ў яго душы, памагала таму, што ўнутраная незадаволенасьць чулася ясьней. Сярод цішыні і цемры, яго акружаўшых, уставала няясная нясьціхаўшая сьвядомасьць нейкае патрэбы, шукаўшае задаволеньня, зьяўлялася