Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

імкненьне аформіць драмаўшыя ў глыбіні душы, не знаходзіўшыя выхаду, сілы.

Адсюль — нейкія няясныя прадчуцьці і парывы, падобныя да таго імкненьня да лёту, якое кожны перажываў у дзяцінстве і якое сказваецца ў гэтым веку сваімі цудоўнымі снамі.

Адсюль, нарэшце, выцякалі інстынктыўныя патугі дзіцячае думкі, якія адбіваліся на твары балючым пытаньнем. Гэтыя спадчынныя, але ня кранутыя ў асабістым жыцьці „магчымасьці“ сьветлавых прадстаўленьняў уставалі, быццам прыявы, ў дзіцячай галоўцы, бясформенныя, няясныя і цёмныя, выклікаючы балючыя і смутныя патугі.

Прырода паднімалася несьвядомым протэстам проці індывідуальнага „выпадку“ за нарушаны агульны закон.


V.

Гэткім чынам, колькі-б ні стараўся Максім ухіліць усе вонкавыя выклікі, ён ніколі ня мог зьніштожыць унутранага націску незадаволенай патрэбы. Самае большае, чаго ён мог дасягнуць сваёю асьцярожнасьцю, гэта — будзіць яе перад часам, не ўзмацоўваць пакуты сьляпога. Урэшце цяжкі лёс дзіцяці павінен быў ісьці сваёю чаргою, з усімі яго цяжкімі пасьледзтвамі.

І ён насоўваўся цёмнаю хмараю. Прыродная жывасьць хлопчыка з ходам гадоў усё больш і больш зьнікала, падобна да спадаўшае хвалі, тады як няясна, але бесьперарыўна зьвінеўшы ў душы яго сумны настрой мацнеў, сказваючыся ў яго тэмпэрамэнце. Сьмех, які можна было чуць у часе яго дзяцінства пры кожным асабліва ясным новым уражаньні, цяпер чуўся ўсё радзей і радзей. Усё, што сьмялася, вясёлае, ад’значнае пячаткаю гумару, было яму мала даступным; але затое ўсё няяснае, неазначальна-сумнае і туманна-мэлянхолічнае,