Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
РАЗЬДЗЕЛ V.
I.

Гэтак прайшло яшчэ некалькі гадоў.

Нішто не зьмянілася ў ціхай сядзібе. Паранейшаму шумелі букі ў садзе, толькі лісьцьцё іхняе быццам пацямнела, зрабілася яшчэ гусьцейшым; паранейшаму бялелі прыветлівыя сьцены, толькі яны чутачку скрывіліся й аселі; паранейшаму спляшчваліся саломенныя стрэхі, і нават Іохімава жалейка чулася ў тыя самыя гадзіны з стайні; толькі цяпер ужо і сам Іохім, які аставаўся нежанатым канюхом у сядзібе, лічыў за лепшае слухаць ігру сьляпога паніча на дудцы, або на фортэп’яне — ўсё роўна.

Максім пасівеў яшчэ болей. У Папельскіх ня было іншых дзяцей, і дзеля гэтага сьляпы пяршак паранейшаму застаўся цэнтрам, каля якога групавалася ўсё жыцьцё сядзібы. Для яго лёс замкнуўся ў сваім цесным коле, задаваляючыся сваім уласным ціхім жыцьцём, да якога прытыкалася ня менш ціхае жыцьцё пасэсарскае „хаткі“. Гэткім чынам, Пётра, стаўшы ўжо юнаком, вырас, як цяплічная краска, забясьпечаная ад вострых пабочных уплываў далёкага жыцьця.

Ён, як і раней, стаяў у цэнтры вялізарнага цёмнага сьвету. Над ім, вакол яго, усюды расьцягнулася цемра без канца й бяз межаў: чулая тонкая арганізацыя паднімалася, як туга наведзеная струна, насустрэчу кожнаму ўражаньню, гатовая задрыжаць адказвальнымі гукамі. У настроі