Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

A Блондэль тым часам усё чакаў і чакаў павароту Рычарда. Калі караблі былі яшчэ ў дарозе, ён казаў, „Хутка будзе тут Рычард“. А калі караблі ўжо прыбылі ў Англію, то ён з радасцю ўсклікнуў: „Кароль ужо тут“.

Але караля не было на ніводным з прыбыўшых караблёў. Блондэль даведаўся, што Рычард паехаў па сухапуцьцю, каб скараціць дарогу, і што павінен быў даўным-даўно вярнуцца ў Англію.

Тады ён пачаў ждаць. Пакуль ён ждаў у народзе сталі пагаварываць, што, мабыць, кароль ужо памёр, а калі гэты шэпт народу пачаў абяртацца ў голасныя гутаркі, а гутаркі ў пераконаньне, а караля ўсё ешчэ не было, то ён узяў сваю гітару і пайшоў шукаць яго. Ен узяў з сабой неколькіх рыцараў, якія яшчэ ня верылі, што Рычард памёр.

Яны пайшлі ў тыя краіны, праз якія павінен быў тады праезджаць Рычард. І дзе толькі яны не спыняліся на начлег, усюды яны ігралі сваю прыемную музыку, каб людзі не здагадаліся, хто яны. І як бытцым толькі дзеля таго каб здаволіць сваю цікавасьць, яны пыталіся, от так сабе, ці ня чуў хто чаго небудзь аб Англіцкім каралю, каторы павінен быў праезджаць адзін па гэтым краю, і голасна дзівіліся, што такое магло з ім стацца ў дарозе.

І іншыя адпаведалі шэптам, касавуручыся на дзьверы, бытцам за імі хаваўся хто небудзь, хто мог падслухаць:

— Мы памятаем аднаго такога рыцара, які падобен да таго, аб кім вы гаворыця. Але ён спыняўся ў нас толькі на адзін момант, каб купіць сабе ежы. Мы ня ведаем адкуль ён і куды пасьпяшаў. Гэта былі небасьпечныя часы, а мы —