Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- 239 - біла ў гэтым кірунку «Наша Ніва», у рэдакцыю якое Бядуля 1912 г. пе- раяжджае і стала там працуе. Потым пераяжджае ў Менск, дзе таксама працуе ў рэдакцыях беларускіх газет. Апроч раскіданых твораў, маем выданыя асобнымі кніжкамі: 1. Абразкі, Пецярбург, 1914 г.; зборнічак невялічкіх расказаў у про- зе вялікай мастацкай вартасьці. 2. Пад родным небам, Менск, 1922 г.; вершы апошняга часу. 3. На зачарованых гонях, Менск, 1922 г, расказы. З большых раскіданых рэчаў трэба ўспомніць поэму "Ярыла". Апроч таго, Бядуля займаецца этнографіяй і выдаў да тога брашурку Жыды на Беларусі" і інш. З ранейшых вершаў.

Сэрца пророча.

Месяц бледны глядзіць на нямую лагчыну,
Над затокаю вольха ківае галінай,
Пушча сьпіць ў зачарованым сьне...
Ой, чаму гэтак сьлёзы мне вочы туманяць?
Ой, чаму гэтак боль грудзі кволыя раніць?
Ой, чаму гэтак жудасна мне?
Сэрца нешта благое прароча
І з грудзей яно вырвацца хоча...

*

Можа недзе, далёка, ў нязьведаным краю
Дарагая дзяўчынка мая памірае?..
Можа сам буду скора канаць?...
Ой, рыхтуець мне нешта таёмная доля...
Ой, маўчыць, як-бы ведае, чыстае поле...
Ой, лес цёмны ня хоча казаць...
Сэрца нешта благое прароча
І з грудзей яно вырвацца хоча.

*

Ў самым сэрцы маім чараўніца трывога,
Ў самым сэрцы маім царства чорнага бога[1]
Расьсявае атручаны мак...
І, здаецца, ўсё сьпіць пад цяжарам магілы,
І, здаецца — жыцьцё няцікава, няміла,
Смокча кроў мне з грудзей ваўкалак[2]
Сэрца нешта благое прароча
І з грудзей яно вырвацца хоча...

  1. а) Ёсьць дагадкі, што старыя славяне верылі ў чорнага бога.
  2. б) Па народных праданьнях, гэта людзі, пераробленыя ў ваўкоў.