Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"То выкуп за усіх! то ключ ад брамы рая!
"То радасьць для багоў! то сьвята для людзей!"
І маці з радасьцю дзіця сваё кідае
На полымя, дзе шмат лягло ужо дзяцей....

Прыйдзеце.

Прыйдзеце вы, добрыя... Вечна кахаючы,
Шчасьце вы сьвету даруйце!
І гора-нуду і пракляцьці ахвяраю
Вашай руйнуйце!...

Прыйдзеце вы, сьветлыя... Днём сямісонечным
Наша жыцьцё атуляйце!
І цені магільныя з ночнай паганшчынай
Ветрам пускайце!..

Прыйдзеце вы, шчырыя, сэрцам адкрытыя...
Праўда хай служыць вам мэтай!
І гніль фарысеяў[1] і хітрасьць распусьнікаў
Счэзнуць са сьвету!..

Прыйдзеце вы, моцныя 2), бурамі званыя!..
Ворагам гібель грымеце!
І з нашай дарогі зыйдуць злыя шкоднікі...
Хутка прыйдзеце !!

Волат[2].

Сьмерць... Бура... Трывога...
Ня йдзі, ой, ня йдзі ты, асілак-юнача!
Ляжыць прад табою страшная дарога,
Пагінеш, пагінеш... няйначай!

Чырвоныя коні пад небам нясуцца,
Пярун і грымоты ўвакруг раздаюцца,
І страх і атрута увесь сьвет абляглі...
І нішчыцца ўсё на зямлі...

І кроў... І руіны..
Ой, горкая будзе, дзяцюк, твая доля!
Сьмерць зрэжа касою — бы кветку-расьліну,
Гурган зьнясе косьці па полю...

  1. а) Кніжнікі, вучоныя багасловы ў старой Юдзі. У хрысьціян слова гэтае сталася адзнакай людзей няшчырых, якія гавораць адно, а робяць другое.
  2. 6) Дужы чалавек, асілак.