Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СЬПІЧЫНІ

У гэтым напісана: „рэвіровы сюдмэго рэвіру мяста Міньска“.

НАЧАЛЬНІК

Што гэта знача?

СПРАЎНІК

„Акалодачны надзірацель сëмай часьці места Менску“, гаспадзін таварыш.

НАЧАЛЬНІК

(да Патрульнага)

Зрабеце рэвізію кішэняў гэтага грамадзяніна.

ПАТРУЛЬНЫ

(робіць рэвізію, знаходзіць у кішэнях спраўніка пагоны і падае іх Начальніку)

НАЧАЛЬНІК

(круцячы пагоны ў руках, да Спраўніка).

Што гэта?

СПРАЎНІК

Спраўніцкія пагоны, гаспадзін таварыш: памятка былога вялічча.

НАЧАЛЬНІК

(палажыўшы пагоны на стол, да Сьпічыні)

Чытайце другі дакумэнт.

СЬПІЧЫНІ

(чытае)

„Баронэса Шпацэрзон, ганаровы член Менскай дабрачыннасьці“.

НАЧАЛЬНІК

Шпацэрзон… Шпацэрзон… Ну, усё роўна, — пойдзе і яна. А цяпер, калі рэвізія скончана, прашу ўсіх ісьці са мной. (Да ГАНУЛІ). Вы, цётка, застаіцёся хаты пільнаваць.

МІКІТА

Оей! Оей! Што, і мне йсьці, мусье таварыш?

НАЧАЛЬНІК

А вы думалі як?

МІКІТА

Оей! Оей! Пакіньце мяне. Нашто я вам, меджду протчым, патрэбен? Вось у гэтых портфэлях зусім што іншае аба мне