Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЫМОН

Хоць-бы і сваёй галавой! Хто-ж мне забароніць? (Тузаюцца).

ЗОСЬКА

(разбараняючы і цалуючы рукі Сымона)

Кінь, Сымонка! Ня йдзі проці волі бацькі! Што ты там адзін зробіш? Мамку хворую толькі перапужалі,

ДАНІЛКА

І мяне напалохалі. Пакіньце! Што вы малыя дзеці — гэтак тузацца?

ЛЯВОН

(да Сымона)

Пушчай, разбойнік, тапор. (Вырывае).

СЫМОН

Эх, тата, тата! А што нас чакае, як мы гэтак будзем папускацца?!

ЛЯВОН

(апусьпіўшыся на лаву. Панура).

Трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам. Дзед твой ня меў розуму, я ня маю, але ты яго мей, каб з часам цябе і тваіх дзяцей не ганялі гэтак, як сягоньня.

ЗЬЯВА IX

ТЫЯ-Ж І АЛЕНКА З ЮРКАМ

АЛЕНКА і ЮРКА

(убягаюць у хату, уціраючы кулакамі сьлёзы)

Тата, тата! Нейкія людзі страху з нашае хаты зьдзіраюць!

ЛЯВОН

Няхай зьдзіраюць! Ня вашае дзела!

ЗОСЬКА

Я пайду, папрашу іх, можа…

ЛЯВОН

(з сілай)

Ня трэба! Ня йдзі! Годзе ўжо бацька твой сьпіны нагнуўся і парогаў наабіваў. Я сам вінен і за ўсіх вас адвет па-