Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апаганенай славай і паскуднымі хваробамі… Зоська… Зоська… Ці-ж яна ў іх першая або апошняя?..

ДАНІЛКА

Ты, мусіць, яшчэ не адпусьціўся на іх за тое, што яны адбілі ў цябе тваю Кастусю Дударышку, якую, пасьля таго, як бусел прынёс ёй малое, дык і яны прагналі, і ты прагнаў.

ЗЬЯВА III

ТЫЯ І ЗОСЬКА

ЗОСЬКА

(босая, але старанна прычасаўшыся і адзеўшыся. Увайшоўшы, нейкі час стаіць у няпэўнасьці, трымаючы штось пад хвартухом. Гаворыць ні-то баязьліва, ні-то вінавата; часам сьлёзы дрыжаць у яе голасе).

СЫМОН

Прышла такі нанач! Што-ж гэта табе зрабілася?

ЗОСЬКА

Чаму ты так гаворыш, братка? Ці-ж я калі-небудзь начавала дзе іначай, апрача свае хаткі, або цяпер не начую кожную ноч на гэтым ламацьці?

СЫМОН

А заўчора, дзе ўсю ноч прападала? Думаеш ня ведаю!

ЗОСЬКА

Нічога ты, браток, ня ведаеш, ох, як нічога! Мне так сумна і страшна зрабілася, што тата ляжаў тут непадалёк не пахаваны і такі жудасны з гэтай вяроўкай на шыі, што я ня выцерпела і, як учадзеўшы, у поле пабегла. І нідзе не начавала, нідзе, усю ночку на полі блудзіла. Нічога благога не рабіла, каб я так шчасьцейка свайго не аглядала!

МАРЫЛЯ

Не кляніся, дачушка! Нашто?.. Ня трэба!

СЫМОН

А чаму сягоньня ў пару ня прышла з магілак? Чаму?

ЗОСЬКА

Сягоньня?.. з магілак?.. Так сабе!.. Зайшлася на мінутку да цёткі, што служыць з дзядзькам у дварэ… Такая нейкая