Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ЧАЦЬВЕРТЫ

Час — позная восень. З саду апала лісьце. Сьцюдзёна.

ЗЬЯВА I

МАРЫЛЯ — АЛЕНКА — ЮРКА

МАРЫЛЯ

(уваходзіць з Аленкай і Юркам, сама нясе гальлё, а Аленка з Юркам — бульбу ў прыполіках)

Ціха, дзеткі, ціха! Зараз абагрэемся і павячэраем. (Кідае гальлё). А бульбачку сюды сыпце! (ДЗЕЦІ высыпаюць). Кажаце — халодна? Ну, дык зараз агоньчык вам распалю. (Распальвае). Цяпер садзецеся, дзеткі і грэйцеся, а бульбінкі на агоньчык, на жарок кідайце, каб скарэй пякліся! Ня бойцеся, яшчэ не замерзьнеце і з голаду не памрацё, пакуль я тут жыву! Але пакуль што ня так вельмі халодна. Во як прыдзе канец восені! ды зіма з сьнегам загуляе, тады — рэч іншая! Ну і тады нічога, дзеткі, нічога! Мінае лета, міне восень, зіма, а там і вясна прыдзе. Цёпленька будзе, сонейка будзе грэць, траўка зелянець, птушачкі пяяць, садочкі цьвісьці… А цяпер грэйцеся, дзеткі, грэйцеся! Каб толькі Сымонка наш скарэй з суду вярнуўся.

ЗЬЯВА II

ТЫЯ-Ж І ДАНІЛКА

ДАНІЛКА

(падыходзячы к агню)

А! як добра, што мамка разлажылі агоньчык і бульбачку пячыцё, бо мне, праўду кажучы, дрыжыкі па целе так іскачуць, не раўнуючы, як смык па йскрыпцы, а тут (паказвае на