Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IV

ЗОСЬКА (адна)

ЗОСЬКА

(як-бы прасьвятлеўшы, паказваючы рукамі)

Ха-ха-ха! Там пажар, гэтыя, як пагарэльцы, з торбамі пайшлі.

ЗЬЯВА V

ЗОСЬКА І СЫМОН

СЫМОН

(шыбка ўходзіць з стараны пажару, трымаючы ў руцэ запаленую галавешку. Разглядаючыся)

Пайшлі!.. Не пачакалі мяне яшчэ хоць трохі. А так ужо ўсё наладзіў. (Угледзіўшы ЗОСЬКУ). Адна Зоська асталася! (Да яе) Што-ж ты робіш тут адна? Пойдзем са мной!

ЗОСЬКА

(прыглядаючыся)

Гэта ты, Сымон?

СЫМОН

Я, Зоська! Уставай хутчэй, сястрыца, ды пойдзем, бо кожная мінута цяпер дорага!

ЗОСЬКА

Куды пойдзем? Па што?

СЫМОН

(паказаваючы галавешкай у праціўную старану ад пажару)

На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!

ЗОСЬКА

(падымаючыся з зямлі)

Аа!.. (СЫМОН бярэ яе за руку і абое нікнуць у цемнаце)

ЗАСЛОНА

Акопы 4-IX—1913 г.