Старонка:Biełarus. 1914. № 52. Prydatak.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У цяжкай хвілі асады Князь здабываіцца на чын дзіўнай адвагі. У кітайскай „джонце“ (маленкім чоўні) пераадзэты па кітайску пераплывае нізамечаны міжы японскімі караблямі і прывозіць важныя весьці Курапаткіну, а ўзяўшы ад яго ліст да Стэссэля ізной так сама варочаіцца щасьліва ў Порт-Артур. За гэты сьмелы багатырскі чын Цар награджае Князя ардэрам сьвятога Валадзімера і прызводзіць ў капітаны.

Посьла ў вайне Балканскіх славян с Туркамі, верны свайму прызваньню ўступае Князь Мікола ў Баўгарскае войска і там, як праўдзівы славянін бьецца за права і свабоду славянаў. Там так сама адзнача цца багатырствам і дастае нагароду і пахвалу ад караля Баўгарскаго. Змірыўшыся с туркамі, кал Баўгарыя пачала вяваць з Сербіяй і Греціяй ён верны Баўгарам ідзе на новы агонь і бьецца с грэкамі

Урэшце ўзрываіцца страшная Эўрапэйская бура — цяперашняя вайна немцаў і аўстрыякаў з Сэрбіяй, Англіяй, Франціяй і Расеяй. Князь пад той час, калі немцы абяўляюць вайну, знаходзіўся за граніцай, як раз у Нямеччыне па дарозе з Франціі.

Як верны сын свайго краю і бацькаўщыны, варачаіцца Князь назад у Франц ю, адтуль — у Англ ю і праз Щвецыю і Фінскую зямлю прыежджае ў Расею і тут з аружжэм у крэпкай руцце пасьпешае на поля бітвы і кладзе галаву сваю, як багатыр мучанік ў абароне ўсяго славянства. Паслушны прыказу свайго начальства с трыма аскадронамі ўстрымаць наступ многа раз большай нямецкай сілы — кідаіцца ў атаку і гіне ад кулі.

Але нябощык Князь быў ня толькі добрым ваякам. Ён быў разумным грамадзянінам. Гаспадарачы ў свабодным ад вайны часе ў сваім маёнтку ён зраб ў многа уляпшэньняў і пастав ў яго на даходным ступені. На полі, на лузе і ў лясох пакінаў сляды сваей разумнай, стараннай працы. Шмат заработку і хлеба даў бедным людзям, каторых шанаваў і любіў щыра. Дбаў для іх і аб хлеб духоўны, будаваў касьцёлы і школы. У памяці простаго люду на век астанецца заслуга нябощыка Князя.

Ён любіў і простую, беларускую мову і прычыніўся да яе пад, ему і да адрадженьня беларускаго народу. Прычыніўся і да карысьці агульнай грамадзянства, бо правёў да Жарновак жалезную дарогу — ветку, каторая дала лягчэйшы спосаб зносінаў людзей адных з другі-

U ciażkaj chwili asady Kniaź zdabywaicca na czyn dziŭnaj adwahi. U kitajskaj, „dżonce“ (maleńkim czoŭni) pieraadziety pa kitajsku pierapływaje nizamieczany miży japonskimi karablami i prywozić ważnyja wieści Kurapatkinu, a ŭziaŭszy ad jaho list da Stessela iznoŭ tak sama waroczaicca szczaśliwa ŭ Port-Artur. Car nahradżaje Kniazia arderam światoha Waładzimiera i pryzwodzić ŭ kapitany.

Pośla ŭ wajnie Bałkanskich sławian z Turkami, wierny swajmu pryzwańniu ŭstupaje Kniaź Mikoła ŭ rady Baŭharskaho wojska i tam, jak praŭdziwy sławianin bjecca za prawa i swabodu sławianaŭ. Tam tak sama adznaczaicca bahatyrstwam i dastaje naharodu i pachwału ad karala Baŭharskaho. Zmiryŭszysia s turkami, kali Baŭharyja paczała wajawać z Serbijaj i Hrecijaj jon wierny baŭharam idzie na nowy ahoń i bjecca z hrekami.

Ureszcie ŭzrywaicca strasznaja Eŭrapejskaja bura — ciapieraszniaja wajna niemcaŭ i aŭstryjakaŭ z Serbijaj, Anhlijaj, Francijaj i Rasiejaj. Kniaź pad toj сzas, kali niemcy abjaŭlajuć wajnu, znachodziŭsia za hranicaj, jak raz u Niamiecczynie pa darozie z Francii.

Jak wiarny syn swajho kraju i baćkaŭszczyny, waraczaicca Kniaź nazad u Franciju, adtul ŭ Anhliju i praz Szweciju i Finskuju ziamlu pryjeżdżaje ŭ Rasieju i tut z aruzžem u krepkaj rucce paśpieszaje na pola bitwy i kładzie haławu swaju jak bahatyr-muczanik ŭ abaronie ŭsiaho sławianstwa. Pasłuszny prykazu swajho naczalstwa s tryma askadronami ŭstymać nastup mnoha raz bolszaj niamieckaj siły — kidaicca ŭ ataku i hinie ad kuli.

Ale niaboszczyk Kniaź byŭ nia tolki dobrym wajakam. Jon byŭ i razumnym hramadzianinam. Haspadaraczy ŭ swabodnym ad wajny czasie ŭ swaim majontku jon zrabiŭ mnoha ulapszeńnia i pastawiŭ jabo na dachodnym stupieni. Na poli, na łuzie i ŭ lasoch pakinaŭ ślady swajej razumnaj, starannaj pracy. Szmat zarabotku i chleba daŭ biednym ludziam, katorych szanawaŭ i lubiŭ szczyra. Dbaŭ dla ich i ab chleb duchoŭny, budawaŭ kaścioły i szkoły.

U pamiaci prostaho ludu na wiek astaniecca zasłuha niaboszczyka Kniazia.

Jon lubiŭ i prostuju, biełaruskuju mowu i pryczyniŭsia da jaje padjomu i da adradžennia biełaruskaho narodu. Pryczyniŭsia i da karyści ahulnaj hramadzianstwa, bo prawioŭ da Żarnowak zaleznuju darohu — wietku, katoraja dała