Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/З ранейшых вершаў/Вавілон

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзіця рая Вавілон
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1927 год
Прыйдзеце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вавілон.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вавілон[1].

І моліцца народ і шчыра неба хваліць,
І дудкі і званкі аж глушаць Вавілон.
У золаце жрацы[2]. Агні сьвятыя паляць
І зьвязаных ахвар нясецца плач і стогн...
Гарачаю крывёй апырсківаюць хорам;
Набожны жрэц каштуе кроў, бы смачны мёд...
Ён падыймае твар к далёкім сьветлым зорам
І пачынае хутка дзікі карагод.
Як музыка, той плач вялікай страшнай болі...
Канаючых ахвяр прыемны кожны рух.
"О, болей стогнаў, мукі... крыві йшчэ болей... болей!
Хай есьць сьвяты агон! Хай есьць галодны дух!
"То выкуп за усіх! то ключ ад брамы рая!
"То радасьць для багоў! то сьвята для людзей!"
І маці з радасьцю дзіця сваё кідае
На полымя, дзе шмат лягло ужо дзяцей....


  1. з) Ужываецца і — Бабілён; гэта яшчэ ня ўсталена.
  2. і) Ужываецца яшчэ — сьвятары