Старонка:Досьвіткі (1922).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кочыў, гэтага, у Дамінікаву хату. Цапнуў, што папалася ў руку і ў кусты, гэтага. Думаю, калі ўсе забыліся на грэх, дык і я, гэтага, хоць пад старасьць вальней пажыву. Але папаўся мне вось гэты бабскі каптан. Пабег я да сваей хаты, а яе ўжо няма — згарэла… Так і астаўся ў каптане, прыкрыў гэтак ім шальмоўскую душу сваю… І каб вы, суседзі, палаілі, а то і пабілі, гэтага, мо палягчэла-б, а то ў серадзіне гатуецца, шчыміць, гэтага, як на дне пякельным… (некаторыя сьмяюцца. Чуваць стукат у вакно і крык).

ЗА ВАКНОМ: — Гляньце, гляньце коціцца на нас аграмадны камень, лясы ломіць, горы расціскае, бажніцы крыша… Камень коціцца!.. Ах, проста на нас!.. (прабуджаныя дзеці паднялі плач; усе устрывожыліся).

ЯРМІЛА, Звар‘яцела баба… Панесла яна раз сваім сыном есьці ў лес, ажно глядзіць на вербе вісяць у бялізне тры дзяцюкі, вышчарыўшы зубы на месяц… Як пазнала, што гэта яе дзеці, дык і зьвіхнулася з розуму. А доўгі час яе сыны баранілі нашу вёску ад напасьці, далёка аб іх чутка пашла, цэлыя палкі ў бок зварачывалі… Ажно ўрэшце падказаў нехта…

З ГРАМАДЫ: — Ат, меліць языком, быццам людзі першы раз гэта чуюць.
— Лепш бы гэтага зусім ня чуць.

ЯРМІЛА. Ды я так, каб не маўчаць…

ВАР‘ЯТКА. (з візгам убегае і зашчапляе дзьверы). Ай, ратуйце! Пакусаў ўсё маё цела. Трымайце дзьверы. Ен не Ярміла, а ваўкалака — перакідаецца ў рудога ваўка, пьець кроў людзкую. Сваіх пляменьнікаў паеў, маіх сынкоў і хоць асілкаў, але здужаў, але змог… Цяпер мяне хоча зьесьці, грызець дзьверы, лезе… ратуйце!

ЯРМІЛА. Ты, сука, што гэта на мяне брэшыш?