Старонка:Досьвіткі (1922).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАР‘ЯТКА. (выбягае, чутно яе крык) Ай! Камень коціцца, давіць, крыша… уцекайце уцекайце…

ЯРМІЛА. Ня верце, людцы! Нікога я, ніколі, ня выказываў. Ніякіх людзей я ня ем, ані ў ваўкалаку не перакідаюся. Гэта ёй проста папалася на язык маё прозьвішча, вось яна і чаўпець. Ня верце браточкі, прысягну вам, што ня праўда. Каб ня зышоў з гэтага мейсца, каб не разьняў гэтых пальцаў, каб… (маўчанка. Ярміла абводзе ўсіх вачыма, як бы шукаючы спагады, але ад яго адсовываюцца). Каб вы спрухнелі, чаго-ж вы маўчыцё, чаго ўцекаеце ад мяне, як ад пошасьці якой. Вы той ашалелай верыце, а мне дык не! Плюю я на вас! Не баюся я нікога — га! бо нікога няма. Бог з бажніцы прагнаны, паны ў палацах падушаны, начальства разьбеглася, як мышы тручаныя, а вы ха-ха-ха… Плюю я на вас! Вось мне душна тут і я разьбіваю вакно, і не баюся нікога, бо я тут цар і бог і нічога вы ня зробіце. Ха-ха-ха, як сьмяхотна тырчаць вашыя нямыя, перапужаныя твары? Чаго маўчыце, чаго прыціхлі, пабялелі, як нябожчыкі. Ну ем я людзей, ваўкалака я, душагуб, пью кроў дык што-ж? І вы будзеце есьці людзей, нават дзяцей сваіх, саміх сабе будзеце грызьці, ліха вашай галаве. Будзеце, кажу, калі нівы стаптаны, аруды пагарэлі, край зьніштожаны, сьвет галодны, людзі азьвярэлі, а злое ўсюды пануе — патопам разьлілося, а пошасьць, паморак, як чад распаўзаюцца. Дык як жыць? У злым трэ шукаць паратунку, шатаном трэба стацца, хай вырастае воўчы клык… (узяўшыся за клямку ад дзьвярэй). Вы можа думаеце, што я ўцякаю ад вас, баюся вас. Плюю я на вас… Душна мне тут, цесна… (шпарка выходзе; доўгая маўчанка).

ХВОРЫ. Вось каб так ціха было, альбо каб смерць настала… Каб мяне ў касьцёл палажылі, там і паветра шмат, і сьвету, і ціха, ціха… А ха-