Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

твара, вы па аднаму гуку яго голасу, адчувалі, што ён усміхаецца.

Дзяўчына, якую ён назваў сваёй сястрою, з першага погляду паказалася мне вельмі мілавіднай. Было штосьці сваё, асаблівае ў складзе яе смуглаватага, круглага твара, з невялікім тонкім носам, амаль дзіцячымі шчочкамі і чорнымі, светлымі вачыма. Яна была грацыёзна складзена, але як быццам не зусім яшчэ развіта. Яна ніколькі не была падобнa да свайго брата.

— Хочаце вы зайсці да нас? — сказаў мне Гагін: — здаецца, досыць мы наглядзеліся на немцаў. Нашы-б, праўда, шыбы пабілі і паламалі-б крэслы, а гэтыя ўжо надта скромныя, Як ты думаеш, Ася, пайсці нам дадому?

Дзяўчына сцвярджальна кіўнула галавой.

— Мы жывем зa горадам, — прадаўжаў Гагін: — у вінаградніку, у адзінокім доміку, высока… У нас слаўна, паглядзіце. Гаспадыня абяцала прыгатаваць нам кіслага малака. Цяпер-жа хутка сцямнее, і вам лепш будзе пераязджаць Рэйн пры святле месяца.

Мы адправіліся. Праз нізкія вароты горада (старадаўняя сцяна з каменняў акружала яго з усіх бакоў, нават байніцы не ўсе яшчэ разваліліся) мы вышлі ў поле і, прайшоўшы крокаў сто ўздоўж каменнай агарожы, спыніліся перад вузенькай каліткай. Гагін адчыніў яе і павёў нас па крутой сцежцы. З абодвух бакоў, на ўступах, рос вінаград; сонна толькі што зайшло, і чырвонае тонкае святло ляжала на зялёных лозах, на высокіх тычынках, на сухой зямлі, усеянай скрозь буйным і дробным плітняком, і на белай сцяне невялікага доміка, з касымі чорнымі перакладзінамі і чатырма светлымі акенцамі, які стаяў на самым версе гары, па якой мы ўзбіраліся.

— Вось і наша жыллё! — усклікнуў Гагін, як толькі мы сталі набліжацца да доміка: — а вось і гаспадыня нясе малако. Guten Abend, Madame!.. Мы зараз возьмемся за яду; але раней, — дадаў ён: — азірніцеся: які від?

Від быў, сапраўды, цудоўны. Рэйн ляжаў перад намі ўвесь срэбраны, паміж зялёнымі берагамі; у адным месцы ён гарэў багровым золатам заходу. Гарадок, які прытуліўся да берагу, паказаў усе свае дамы і вуліцы; шырока, разбягаліся ўзгоркі і палі. Унізе было хораша, але наверсе яшчэ лепш: мяне асабліва здзівіла чыстата і глыбіня неба, ззяючая празрыстасць паветра. Свежае і лёгкае, яно ціха калыхалася і перакатвалася хвалямі, нібы і яму было раздольней на вышыні.