Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Арудзійная прыслуга так запрацавалася за дзень ля гармат, што некаторыя нумары з трудам паднімалі рукі і разьлівалі страву з дрыжачых лыжак. Працавалі ад 7 раніцы да раніцы да 9 вечара, без аддыхі і без абеду, то зараджаючы гарматы, то падкапваючы хабаты, то што.

Пасьля вячэры прыехалі пяхотныя санітары, і пачалося падбіраньне трупаў і раненых па ўсім полі.

Наш камандзір прышоў на падворак, стаў ля хаты, дзе ляжалі забітыя на саломе, пераксьціў Талстова і сказаў: „Царства нябеснае!“

У хаце ён пацалаваўся з кожным раненым, кажучы: „Поздравляю, брат, что удостоился пострадать за веру, царя и отечество!“

Пры гэтым панавала ўрачыстая ціша, у некаторых на ваччу стаялі сьлёзы. Нават мне было цяжка за сваю варожасьць да ўсяго гэтага прыгожага самаашуканства.

Потым здарыўся нягожы выпадак з Шалапутавым. Выходзячы на двор, камандзір убачыў яго ляжачага ў куце, у сенцах, прымасьціўшыся на нейкіх дошках, на пасьцеленым шынялі.

— Ранены, Шалапутаў?! Шалапутаў! — гукнуў яго камандзір.

— Гм-му-у…

— Ты ранен, Шалапутаў?

Никак нет… у мяне нага…

— Што, нага-а? — і схапіў яго цягнуць.

— Баліць дужа… Ударыў неяк.