Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Раптам нездалёк, па дарозе, ідучай усцяж саду паказаўся Міхайла Міхайлыч на сваіх бегавых дрожках. Перад канем яго беглі два вялізныя дваравыя сабакі: адзін жоўты, другі шэры; ён нядаўна завёў іх. Яны бесперастанку грызліся і жылі ў неразлучнай дружбе. Ім насустрач вышаў з варот стары пёс, раскрыў рот, як-бы збіраючыся забрахаць, а скончыў тым, што пазяхнуў і адправіўся назад, прыхільна памахваючы хвастом.

— Зірні, Саша, — закрычаў Лежнеу здалёку сваёй жонцы: — каго я да цябе вязу...

Александра Паўлаўна не адразу пазнала чалавека, сядзеўшага за спіною яе мужа.

— А! п. Басістаў! — усклікнула яна нарэшце.

— Ён, ён — адказаў Лежнёў: — і якія слаўныя весткі прывёз. Вось, пачакай, зараз даведаешся.

І ён заехаў на двор.

Праз некалькі хвілін ён з Басіставым з'явіўся на балконе.

— Ура! — усклікнуў ён і абняў жонку. — Сярожа жэніцца!

— З кім? — З хваляваннем спытала Александра Паўлаўна.

— Зразумела з Натальей... Вось, прыяцель, прывёз гэту вестку з Масквы, і ліст да цябе ёсць... Чуеш, Мішук? — дадаў ён, схапіўшы сына на рукі: — дзядзька твой жэніцца!.. Гэткая флегма зладзейская! І тут толькі вачыма лыпае!

— Яны спаць хочуць, — заўважыла няня.

— Так-с, — праказаў Басістаў, падышоўшы да Александры Паўлаўны: — я сёння прыехаў з Масквы, па даручэнню Дар'і Міхайлаўны — рахункі па маёнтку рэвізаваць. А вось і ліст.

Александра Паўлаўна спешна распячатала ліст свайго брата. Ён складаўся з некалькіх радкоў.