Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/239

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лых павек, чорныя валасы без пудры шчоткай уздымаліся над цяжкім, зрытым лобам. На рагу партрэта вісеў вянок з запыленых імартэляў. „Самі Глафіра Петровна пажадалі плесці“, паведаміў Антон. У спальні ўзвышаўся вузкі ложак, пад полагам з старадаўняй, вельмі дабротлівай паласатай матэрыі; горка палінялых падушак і шытая жыдкая коўдра ляжалі на ложку, а ў галавах вісеў абраз увядзення ў храм маткі боскай, той самы абраз, да якога старая дзяўчына, паміраючы адна і ўсімі забытая, у апошні раз прыклалася ўжо халадзеючымі губамі. Туалетны столік з штучнага дрэва, з меднымі бляхамі і крывым люстэркам, з счарнелай пазалотай, стаяў каля акна. Побач з спальняй знаходзілася абразная, маленькі пакойчык, з голымі сценамі, і цяжкім ківотам у куце; на падлозе ляжаў сцёрты, закапаны воскам дыванок; Глафіра Петроўна клала на ім земныя паклоны. Антон адправіўся з лёкаем Лаўрэцкага адчыняць канюшню і хлеў; на месца яго з‘явілася бабулька, амаль ці не равесніца яму, завязаная хусткай па самыя бровы; галава яе трэслася, і вочы глядзелі тупа, але выяўлялі стараннасць, даўнюю прывычку служыць аддана, і тым часам нейкае ўважлівае спачуванне. Яна падышла да ручкі Лаўрэцкага і спынілася ля дзвярэй, чакаючы загаду. Ён зусім не памятаў, як яе звалі; не памятаў, нават, ці бачыў яе калі-небудзь; выявілася, што яе звалі Апраксеяй; год сорак таму назад, тая-ж Глафіра Петроўна саслала яе з панскага двара і загадала ёй быць птушніцай; аднак, яна гаварыла мала, — нібы страціла розум, — а толькі глядзела дагодліва. Апрача гэтых двух старых, ды трох пузатых дзетак у даўгіх кашульках, Антонавых праўнукаў, жыў яшчэ на панскім двары аднарукі бесцягольны мужычок; ён мармытаў