Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/291

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

загадала адчыніць усе вокны і дзверы ў сад і абвясціла, што ў карты гуляць не будзе, што ў такое надвор‘е ў карты гуляць грэх, а трэба захапляцца прыродай. З гасцей яе быў толькі Паншын. Настроены вечарам і не жадаючы спяваць перад Лаўрэцкім, але адчуваючы прыліў пачуццяў мастака ён пусціўся ў паэзію: прачытаў добра, але залішне свядома і з непатрэбнымі тонкасцямі, некалькі вершаў Лермантава (тады Пушкін не паспеў яшчэ зноў вайсці ў моду) — і раптам, як-бы засароміўшыся сваёй залішняй чуласці, пачаў, з поваду вядомай „Думы“, дакараць і папікаць навейшае пакаленне; прычым не прамінуў выпадку паведаміць, як-бы ён усё закруціў па-свойму, калі-б улада ў яго была руках. „Расія, — гаварыў ён, — адстала ад Еўропы; трэба падагнаць яе. Запэўняюць, што мы маладыя — гэта глупства; ды і да таго-ж у нас вынаходлівасці няма; сам Хамякоў прызнаецца ў тым, што мы нават мышалоўкі не выдумалі. А значыць, мы мімаволі павінны запазычаць у іншых. Мы хворыя, гаворыць Лермантаў, — я згодзен з ім. Але мы хворыя таму, што толькі напалову зрабіліся еўрапейцамі; чым мы скалечыліся, тым мы і лячыцца павінны („lе cadastre“, падумаў Лаўрэцкі). — У нас, — не пераставаў ён, — лепшыя галовы — les meilleures têtes — даўно ў гэтым пераканаліся; усе народы ў сутнасці аднолькавыя; заводзьце толькі добрыя ўстановы — і ўсё будзе добра. Я думаю, можна дапасоўвацца да існуючага народнага побыту; гэта наша справа, справа людзей… (ён ледзь не сказаў: дзяржаўных) служачых; але, у выпадку патрэбы; не турбуйцеся: установы пераробяць самы гэты побыт“. Мар‘я Дзімітраўна з спагадлівасцю падтаквала Паншыну. „Вось які, — думала яна, — разумны чалавек у мяне разважае“. Ліза маўчала,