Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/323

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і слязінкі не праліла. „Так і трэба!“ — гаварыла яна самой сабе, насілу і з хваляваннем заглушаючы ў душы нейкія горкія, злыя, яе самою палохаўшыя парыванні. „Ну, трэба ісці!“ — падумала яна, як толькі даведалася аб прыездзе Лаўрэцкай, і яна пайшла… Доўга стаяла яна перад дзвярыма гасцінай, раней як наважылася адчыніць іх; з думкаю: „Я перад ёю вінавата“ пераступіла яна парог і прымусіла сябе паглядзець на яе, прымусіла сябе ўсміхнуцца. Варвара Паўлаўна пайшла ёй насустрач, як толькі пабачыла яе, і спынілася перад ёю злёгку, але ўсё-такі паважліва. — Дзавольце мне рэкамендаваць сябе, — загаварыла яна ліслівым голасам — ваша maman так спагадліва да мяне, што я спадзяюся, што і вы будзеце… добрыя. — Выяўленне твара Варвары Паўлаўны, калі яна сказала гэта апошняе слова, яе хітрая ўсмешка, халодны і тым часам мяккі ўзрок, рух яе рук і плячэй, самае яе адзенне, уся яе істота — абудзілі такое пачуццё агіды ў Лізы, што яна нічога не магла ёй адказаць і насілу працягнула ёй руку. „Гэта панна грэбуе мною“, — падумала Варвара Паўлаўна, моцна сціскваючы халодныя пальцы Лізы і, звярнуўшыся да Мар‘і Дзімітраўны прамовіла ўпоўголаса: Mais elle est délicieuse[1]! Ліза слаба ўспыхнула: кпіны, крыўда пачуліся ёй у гэтым вокліку; але яна наважыла не верыць сваім уражанням і села каля акна, за пяльцы. Варвара Паўлаўна і тут не пакінула яе ў спакоі: падышла да яе, пачала хваліць яе густ, яе мастацтва… Моцна і балюча забілася сэрца ў Лізы: яна ледзь перамагла сябе, ледзь уседзела на месцы. Ёй здалося, што Варвара Паўлаўна ўсё ведае і, потай адчуваючы пе-

  1. Але яна захапляючая! (фр.).