Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

штосьці вышэйшае, для яго самога нечаканае... Рудзін гаварыў пра тое, што надае вечнае значэнне кароткаму жыццю чалавека.

— Памятаю я адну скандынаўскую легенду, — так скончыў ён: — цар сядзіць з сваімі воінамі ў цёмным і даўгім хляве, вакол агню. Дзея адбываецца ноччу, зімою. Раптам невялікая птушачка улятае ў адчыненыя дзверы і вылятае ў другія. Цар заўважае, што гэтая птушачка — як чалавек на свеце: прыляцела з цемры і адляцела ў нядоўга пабыла ў цяпле і святле... "Цар" — адказвае самы стары з воінаў: — птушачка і ў цьме не загіне і гняздо сваё знойдзе..." Так і наша жыццё кароткае і мізэрнае; але ўсё вялікае праходзіць праз людзей. Усведамленне быць зброяй тых вышэйшых сіл павінна замяніць чалавеку ўсе іншыя радасці: у самой смерці знойдзе ён сваё жыццё, свае гняздо...

Рудзін спыніўся і ўтупіў вочы з усмешкай мімавольнай засмучанасці.

— Vous êtes un poéte[1] — упоўголаса праказала Дар'я Міхайлаўна.

І ўсе з ёй унутрана згадзіліся, — усе, выключаючы Пігасава. Не дачакаўшыся канца доўгай прамовы Рудзіна, ён цішком узяў капялюш і, выходзячы, злосна шапнуў стаяўшаму ля дзвярэй Пандалеўскаму:

— Не! Паеду да дурных!

Але ніхто яго не затрымліваў і не заўважыў яго адсутнасці.

Людзі прынеслі вячэру, і праз поўгадзіны ўсе раз'ехаліся і разышліся. Дар'я Міхайлаўна ўпрасіла Рудзіна застацца начаваць. Александра Паўлаўна, вяртаючыся з братам дадому ў карэце, не-

  1. Вы паэт (фр.).