Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вядома як: я насіў доўгі пазногаць на пятым пальцы.

Але больш за ўсё смяялася Дар'я Міхайлаўна, калі Пігасаў пусціўся разважаць пра каханне і запэўняць, што і аб ім уздыхалі, што адна палкая немка называла яго нават "апетытным Афрыканчыкам" і "хрыпунчыкам". Дар'я Міхайлаўна смяялася, а Пігасаў не хлусіў: ён сапраўды меў права выхваляцца сваімі перамогамі. Ён сцвярджаў, што нічога не можа быць лягчэй, як закахаць у сябе любую жанчыну: варта толькі паўтараць ёй дзесяць дзён узапар, што ў яе ў вуснах рай, а ў вачах асалода, і што астатнія жанчыны ў параўнанні з ёю простыя трапкі, і на адзінаццаты дзень яна сама скажа, што ў яе ў вуснах рай, а ў вачах асалода, і пакахае вас. Усё на свеце бывае. Скуль ведаць, магчыма, Пігасаў меў рацыю.

А полове дзесятай Рудзін ужо быў у альтанцы. у далёкай і бледнай глыбіні неба толькі што праступалі зоркі; на захадзе яшчэ чырванела — там і небасхіл здаваўся ясней і чысцей; поукруг месяца блішчэў золатам скрозь чорную сетку плакучай бярозы. Іншыя дрэвы альбо стаялі хмурымі волатамі, з тысячай прасветаў, падобных на вочы, альбо зліваліся ў суцэльныя змрочныя грамады. Ні адзін лісток не шавяліўся; верхнія галіны бэзаў і акацый нібы прыслухваліся да нечага і выцягваліся ў цёплым паветры. Дом цямнеў паблізу; плямамі чырванаватага свету маляваліся на ім асветленыя доўгія вокны. Рахманы і ціхі быў вечар; але стрыманы палкі ўздых здаваўся ў гэтай цішыні.

Рудзін стаяў, скрыжаваўшы рукі на грудзях, і слухаў з напружанай увагай. Сэрца ў ім сту. кала моцна, і ён мімаволі стрымліваў дыханне. Нарэшце яму пачуліся лёгкія, спяшлівыя крокі, і ў альтанку ўвайшла Наталья.