Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЫМОН

Я і ня думаю з сваёй сілай у цемнякі ці разбойнікі пайсьці.

СТАРАЦ

Не кажу табе гэтага, сынку мой, але моладасьць сваё права мае. Я сам быў маладым!

МАРЫЛЯ

Нічога яму, дзедка, не ўгаворыш. Не такой падатлівай натуры ён у мяне ўдаўся. Хоць галавой наложыць, а свайго мусіць дапяць.

ДАНІЛКА

Сымонка, ты па мне пайшоў: і я хоць галавой налажу, а скрыпачку такі зраблю сабе новую!

СЫМОН

Які я ўжо ўдаўся, такі і буду, а свайго ў крыўду не папушчу, хоць-бы там сьвет да гары нагамі перакуліўся. Бяда — часу няма болей гаварыць аб гэтым. Пайду, можа тату сустрэ — ну. Карціць мяне даведацца, што там яму ў дварэ сказалі.

ЗЬЯВА III

МАРЫЛЯ — ДАНІЛКА — СТАРАЦ

СТАРАЦ

Ох, маці, маці! Высака твой сынок падымацца хоча, але каб нізка часам не зваліўся.

МАРЫЛЯ

Цяжанька мне з ім якую радачку даць. Змалку дзён такі: як толькі нарадзіўся, дык і то сябе паказаў — грудзей ня прыняў, так, без малака, качаўся. Я тады ў двор за мамку засталася.

СТАРАЦ

Гартаўнейшы і вышаў ён затое. А ў дварэ, кажуць перамены цяпер вялікія пайшлі.

МАРЫЛЯ

Але, дзедка, — перамены. Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дык усё пайшло ўверх дном —