Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА XII

ТЫЯ-Ж І ДВОЕ ДВОРНЫХ ЛЮДЗЕЙ

АДЗІН з людзей

(баронячыся)

Чаго сядзіцё? Бацька павесіўся!

ЗОСЬКА

(кінуўшыся з хаты)

Ах, божа мой, божа! Такі даканалі старога!

МАРЫЛЯ

(хоча зысьці з ложка і валіцца на зямлю)

Сымонка, памажы мне! (СЫМОН сядзіць на адным месцы і злорадасна пазірае. Людзі падходзяць браць ложак).

СЫМОН

(хапае тапор і падбягае к ложку, заціснуўшы зубы)

Толькі паважцеся што-колечы крануць з хаты!!!

ЗАСЛОНА