ДАМІЦЭЛЯ
Ну, кум ізноў пачынае сваё! Выпівай ды йдзем ужо. Дзе мая толькі мешалка?
МАКСІМ
(выпіўшы)
Ідзем, кумка. Удваіх усё такі сьмялей крыху. (Выходзяць; Даміцэля з мешалкай).
ЗЬЯВА ІV
КАЦЯРЫНКА (адна)
КАЦЯРЫНКА
Ха-ха-ха! Вось так камэдыя! Мамка тату згубіла, а дзядзька цëтку згубіў! Ха-ха-ха! Як знойдуць адно аднаго, уто будуць мешалкі ў рабоце! Ха-ха-ха! Каб цяпер Мацейка, барані божа, прышоў, то-ж бы разам пасьмяяліся. (Скача і прыпявае):
Хто у боб, хто ў гарод, (Круцячыся перад люстэркам) А на дварэ курта брэша, |
(Папраўляе пасьцель на ложку)
Трэба пакуль што хоць ложак у парадак прывясьці, а то раскулдычаны, як-бы тут рота салдатаў спала! Ха-ха-ха!
Падушачкі, падушачкі, |