Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

краёў да мяне прыбывае, дарагія падаркі прыносіць: гарачае сэрца, задумную душу, бязьмежнае мілаваньне!

МАРЫЛЯ

Што з табою, Зоська?.. Зосечка!..

(Уваходзіць ПАНІЧ)

ЗЬЯВА VI

МАРЫЛЯ — ЗОСЬКА — ПАНІЧ

ЗОСЬКА

(Усхопліваецца і з распасьцертымі рукамі хоча кінуцца к панічу, але Марыля, сама гэтага ня бачачы, загараджвае ёй сабою дарогу)

Паніч, панічок к нам прышоў!

ПАНІЧ

(пакручваючы палачкай)

Ці Сымон дома?

МАРЫЛЯ

Дома, панічок! Ён толькі недзе вышаў; зараз вернецца.

ЗОСЬКА

(падносіць панічу ўслончык і засьцілае хусткай)

Садзецеся, панічок. Я… мы так рады, што ты… вы прышлі, так рады… Садзецеся.

ПАНІЧ

Не ўважай, Зоська, маю час і пастаяць. (Пауза). Што гэты Сымон ваш думае? Чаму ён ня выносіцца адгэтуль і вам не дае якога-небудзь прыстанішча?

ЗОСЬКА

Мы скора, панічок, выедзем. Ня гневайцеся!

МАРЫЛЯ

Вельмі ён заеўся; я — маці яго — і то не магу нічога зрабіць з ім. Бяда, панічок, з дзяцьмі, бяда!

ЗОСЬКА

Сымону жаль па тату адойдзе, і мы пойдзем. Ня будзем тут векаваць і дакучаць панічу. Пэўна, што ня будзем.

ПАНІЧ

Праз бацькава і яго ўпорства хату толькі напрасна прышлося раскідаць.