Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

песьню буду пяяць набалелага сэрца і расплаканай душы! Пайду к яму ў вяночку гэтым. (Прымярае). Але! Як у кароне, зьяўлюся к яму і зьвешу галаву сваю гаротную на грудзі яго лебядзіныя. (Чуваць шорах). Што гэта? Нехта йдзе! Данілка, гэта ты? Божа! Як страшна! Такі-ж нехта прыбліжаецца! {{smaller|(Прытуляецца к дзераву).

ЗЬЯВА VI

ЗОСЬКА — НЕЗНАЁМЫ

НЕЗНАЁМЫ

(з вехай у руках)

Ня пужайся, сястра мая! Я свой чалавек, хоць і прыходжу ня званы, ня сланы.

ЗОСЬКА

(перапужаная)

Хто ты?.. Хто вы?..

НЕЗНАЁМЫ

Хто я? А ўжо-ж чалавек! А што болей трэба ведаць, калі толькі ня гэта?

ЗОСЬКА

Я тут адна!.. нікога нямашака дома. Дык чаго-ж вам трэба?.. Можа начаваць? Але, як бачыце, у нас няма як…

НЕЗНАЁМЫ

Мне нічога ня трэба, сястра мая/ Я ня з тых, што толькі прыходзяць, каб што ўзяць, а з тых, што з сабою нешта добрае прыносяць.

ЗОСЬКА

Але калі я вас баюся, чалавеча! Вы нейкі такі дзіўны!

НЕЗНАЁМЫ

Ня бойся, сястра! Я ліст адарваны з таго самага дзерава, што і вы, што і многія мільёны падобных. Вецер свабодны прынёс мяне сюды, на вашую руіну. Хацеў-бы з табой і з братам тваім аб важных справах пагаманіць.